Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд за прабег Дзядоў Марозаў, які адбыўся 26 снежня, перадае «Еўрарадыё».
Удзельніцу прабегу Загурскую асудзілі на 20 сутак арышту, піша ТГ-канал «Спісы Акрэсціна». Яе судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4).
Зранку ў суботу, 26 снежня, у мінскай Серабранцы адбыўся забег Дзядоў Марозаў – без палітычных лозунгаў і сцягоў. Па дарозе Дзяды Марозы раздавалі дзецям цукеркі. Сілавікі прыехалі на чатырох мікрааўтобусах і зладзілі «хапун». Паведамлялася як мінімум пра дзвюх затрыманых удзельніц прабежкі.
эж