Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Лідзе актывіста судзяць па крымінальных артыкулах

29.12.2020 08:23
Яго вінавацяць не толькі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, а і ў тым, што ён нібыта чыніў гвалт у дачыненні да міліцыянераў падчас яго затрымання.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У панядзелак 28 снежня пачаўся судовы працэс над Вітольдам Ашуркам. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта.

Вітольда Ашурка затрымлівалі 9 жніўня, а потым яшчэ 19 верасня. Быў асуджаны на 30 дзён арышту па адміністрацыйных справах за ўдзел у 8 мітынгах.

Праз месяц Ашурка не вызвалілі, а пакінулі пад вартай і ўжо па крымінальнай справе.

Яго вінавацяць не толькі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, а і ў тым, што ён нібыта чыніў гвалт у дачыненні да міліцыянераў падчас яго затрымання.

Суд над Вітольдам Ашуркам у Лідзе адбываецца ў закрытым рэжыме.

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч перакананы, што крымінальныя артыкулы Ашурку, за тое чаго ён не здзяйсняў, напамін за яго грамадзянскую пазіцыю.

«Чыста палітычны пераслед. І я ўпэўнены, што гэта помста. І прызначэнне суду на пераднавагоднія дні гэта толькі падкрэслівае характар пераследу Ашурка за яго ранейшую грамадскую і палітычную дзейнасць».

Дарэчы, за кратамі Вітольд Ашурак сустрэў свае 50-ыя ўгодкі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ