Сабраныя БАЖ дадзеныя носяць трагічны характар, яны паказваюць неверагодны маштаб рэпрэсій уладаў супраць журналістаў. Распавядае Вольга Хвоін з БАЖ.
- Калі раней улады кропкава ўздзейнічалі рэпрэсіўнымі інструментамі на прадстаўнікоў СМІ, то сёлета – гэта проста веер інструментаў. Былі ўсе магчымыя захады, якія можна прымяніць. Для мяне самая балючая лічба – 62. Гэта зафіксаваныя БАЖ факты сілавога ўздзеяння, сілавога гвалту ў дачыненні да журналістаў.
2020 стаў годам рэкордных рэпрэсій за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. 477 затрыманняў журналістаў, 1200 дзён журналісты правялі за кратамі, 24 журналісты пад крымінальнымі справамі, 4 газеты спынілі выхад, 50 сайтаў заблакаваныя, амаль 60 тысяч рублёў накладзеных штрафаў.
юл