Член прэзідыўма Каардынацыйнага савета Павел Латушка распавёў «Настоящему Времени» пра падыход беларускіх уладаў да вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі.
- На сход ужо вылучаныя ўдзельнікі. Гэта дэпутаты, сенатары ды кіраўнікі розных узроўняў, якіх прызначаў Лукашэнка. Таму гэты Усебеларускі ход псеўданародны. Яго рашэнні маюць нелегітымны характар і неканстытуцыйны. «Гэта неканстытуцыйнае мерапрыемства, не прадугледжанае дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Мы будзем ініцыяваць унясенне ўдзельнікаў «сходкі» у санкцыйныя спісы, а таксама ў базу Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў - як людзей, якія груба парушаюць канстытуцыю, правы і свабоды грамадзян Беларусі. Кожны павінен адказваць за свой саўдзел у легітымізацыі злачынстваў рэжыму, зазначыў апазіцыянер.
юл