Гэта музыка і літаратар Уладзь Лянкевіч, Ягор Шумскі, фатограф і дызайнер. Аляксандр Маўчанаў, актор тэатра і кіно, быў затрыманы вечарам 27 снежня на адзіночным пікеце ў Мінску. Учора ён атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту. Сярод затрыманых таксама Уладзімір Ягоўдзік, дзіцячы пісьменнік, якога схапілі, калі ішоў карміць птушак да ракі.
Людзей затрымліваць за іх грамадскую пазіцыю, кажа намесніца старшыні Пэн-Цэнтра Тацяна Нядбай.
- Вельмі шмат было затрыманняў літаратараў і шырэй дзеячаў культуры. Іх затрымлівалі як удзельнікаў мірных акцый пратэсту на вуліцах, таксама як дзеячаў культуры, падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Напрыклад, пасля і нават падчас дваровых канцэртаў. Увогуле падчас мастацкіх акцый.
Рэпрэсіі супраць людзей культуры не абмяжоўваюцца арыштамі. Так з Вялікага тэатра Беларусі звольнілі пяцярых таленавітых прафесіяналаў, якія адважыліся публічна перад пачаткам спектакля выказацца супраць гвалту ў краіне. У сваю чаргу ў Мінскай галерэі Міхаіла Савіцкага праз 48 хвілін пасля адкрыцця закрылі выставу “Достаточно” – міжнародны праект мастачак. Незадаволенасць справакаваў блок Жаны Капуснікавай, чые парцы адлюстроўвалі бягучыя падзеі і змяшчалі розныя варыянты слова “достаточно” на беларускай мове: “Годзе!”, “Даволі”, “Досыць!”.
юл