Студэнты віцебскіх універсітэтаў запісалі відэазварот, у якім патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і спыніць гвалт да мірных людзей. Міліцыянты палічылі, што студэнты бралі ўдзел у несанкцыянаваным пікеце – публічна выказалі асабістыя і іншыя інтарэсы з наступным размяшчэннем у інтэрнэце. Суд прызнаў траіх студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэту вінаватымі. Яніна Вакар і Юлія Хомчанка атрымалі штрафы, а Аляксандр Ткачоў атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск