Сёння тэатральная група «Купалаўцы» пакажа чарговую прэм’еру. Артысты галоўнага тэатра краіны, якія звольніліся з нацыянальнай установы ў знак пратэсту, пакажуць выбраныя сцэны п’есы «Войцэк» з 1837 года нямецкага драматурга Георга Бюхнэра. Прэм’ера – сёння а 19:00 гадзіне па мінскім часе на канале «Купалаўцаў» на YouTube. Чарговы паказ адбудзецца 20 студзеня наступнага года.
У кастрычніку «Купалаўцы» паказалі ў інтэрнэце ўжывую новую версію «Тутэйшых». Спектакль паглядзелі сотні тысяч чалавек.
вс