Беларуская Служба

Мітрапаліт Кандрусевіч пайшоў на пенсію

03.01.2021 17:06
Апостальская сталіца задаволіла яго прашэнне аб адстаўцы.
Arcybiskup mińsko-mohylewski Tadeusz Kondrusiewicz
Arcybiskup mińsko-mohylewski Tadeusz KondrusiewiczPAP/Mateusz Marek

У дзень 75-годдзя мітрапаліта Мінскага і Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа рымскі Францішак задаволіў яго прашэнне аб адстаўцы. Больш падрабязна з Мінску перадае карсэпандэнт Польскага радыё Уладзімеж Пац.

- Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч стаў першым біскупам незалежнай Беларусі, якога прызначыў св. Папа Рымскі Ян Павал ІІ. Разам з адстаўкай Папа Францішак прызначыў апостальскім адміністратарам у Беларусі 75 гадовага біскупа Казіміра Вялікасельца.

Велікасельцу 75 гадоў споўнілася ў траўні 2020-га, але Францішак дазволіў яму выконваць свае функцыі яшчэ два гады. Кандрусевіч ад нядзелі сыходзіць на пенсію.

ПР/юл