X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Афіцыйны прадстаўнік ЕС мяркуе, што патрэбна больш часу, каб санкцыі супраць Беларусі прынеслі эфект

21.01.2021 14:27
ЕС увёў ўжо тры блокі санкцый супраць фізічных асоб і кампаній у Беларусі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesymbiot/ Shutterstock

Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі пакуль не далі эфекту, паколькі на тое, каб іх вынік стаў бачны, неабходна больш часу. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана 21 студзеня на брыфінгу ў Бруселі - паведамляе сайт Навіны. «ЕС увёў ўжо тры блокі санкцый супраць фізічных асоб і кампаній у Беларусі, - сказаў Стана. - Што тычыцца эфектыўнасці санкцыяў у дачыненні да Беларусі, мы ўвесь час маніторам яе. Аднак патрабуецца значны час, каб санкцыі падзейнічалі. Нажаль, мы пакуль бачым, што рэпрэсіі не спыніліся, і ўсе арыштаваныя застаюцца за кратамі».

Стана падкрэсліў, што санкцыйны рэжым ЕС у дачыненні да Беларусі носіць «адкрыты характар» і можа быць узмоцнены, «пакуль непрымальнае развіццё падзей працягваецца".

Першы пакет санкцый Еўрасаюз увёў у пачатку кастрычніка мінулага года, уключыўшы ў яго 40 грамадзян, якія маюць дачыненне, на думку Брусэля, да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і да гвалту ў дачыненні да пратэстуючых. У спіс трапілі члены Цэнтрвыбаркама, кіраўніцтва і супрацоўнікі сілавога блока. Другі пакет санкцый ЕС прыняў 6 лістапада. У спіс былі ўключаныя Аляксандр Лукашэнка і яго старэйшы сын, памочнік па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, старшыня КДБ Іван Церцель, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і яго намеснікі Сяргей Аземша і Андрэй Смаль, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў (раней займаў пасаду першага намесніка кіраўніка СК), кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, камандзір групы «Альфа» (спецназ) Сяргей Зубкоў, былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў і старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Трэці пакет санкцый быў прыняты 17 снежня. У яго былі ўключаныя як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. У спіс трапілі ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынг/Дана Астра», Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ТАА «Сінезіс», OAO «АГАТ - электрамеханічны завод», OAO «140 рамонтны завод» і OAO «Мінскі завод колавых цягачоў ». Санкцыі таксама ўведзены ў дачыненні да віцэ-прэм'ера Анатоля Сівака, кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, старшыні Гродзенскага аблвыканкама (былога міністра аховы здароўя) Уладзіміра Караніка, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, міністра інфармацыі Ігара Луцкага і яго былога намесніка Паўла Лёгкага, генеральнага пракурора Андрэя Шведа, намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта Генадзя Богдана, бізнесменаў Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вераб'я. У спісе таксама: першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Ігар Бурмістраў, старшы інспектар дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Арцём Дунька, начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзмітрый Кур'ян, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, намеснік начальніка аддзела па масавых мерапрыемстваў ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Шумілін, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Гродна Віталь Стасюкевіч, начальнік Савецкага РУУС Мінска Сяргей Калінік і яго намеснік Віктар Станіслаўчык, начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара. У санкцыйны спіс уключаныя суддзі Аляксандр Петраш, Вікторыя Шабуня, Алена Жывіца, Андрэй Лагуновіч, Алена Някрасава, Марына Фёдарава, Алена Літвіна, Юлія Густыр, Наталля Дзядкова.

нг