Крысціну Палтавец і Андрэя Апанасовіча абвінавацілі паводле артыкула 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
Палтавец пакаралі штрафам у 150 базавых велічынь – гэта 4350 рублёў, Андрэя Апанасовіча ў 100 базавых – 2900 рублёў. У дзяўчыны канфіскавалі ровар на якім яна ўначы ездзіла размалёўваць прыпынкі.
А арышт аўтамабіля, на якім Апанасовіч яе час ад часу падвозіў, пастанавілі зняць з арышту, паколькі ён па дакументах з’яўляецца ўласнасцю іншага чалавека.
«Добра, што не далі разам арышт і штраф – тады было б не зусім вясёла. А так штраф – можна неяк пакруціцца і нешта назбіраць».
Акрамя малюнкаў дзяўчына пакідала на сценах надпісы салідарнасці: «Жыве Беларусь!», «Далучайся!», «Я выходжу», выяву Рамана Бандарэнкі.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ