Віцябляне стварылі электронную петыцыю да аблздара з патрабаваннем падоўжыць кантракт загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЛХМД Уладзіміру Мартаву. Віцебскі лекар стаў адным з першых у Беларусі, хто сумленна казаў пра сітуацыю з COVID-19. Таксама Уладзімір самааддана ратаваў пацыентаў і не раз дэманстраваў нязгоду з дзеяннямі беларускіх уладаў. «Мы лічым, што ў XXI стагоддзі звальненне за праўду бесчалавечна!» – адзначаюць аўтары петыцыі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск
здымак мае ілюстрацыйны характар