Беларуская Служба

Журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плануюць прыраўняць да ўдзельнікаў гэтых акцый

31.03.2021 13:14
Пра гэта паведаміў старшыня прарэжымнага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Генедзь Давыдзька.
.
.Engin_Akyurt/pixabay.com/CC0

У Беларусі рыхтуюцца папраўкі ў закон аб СМІ, паводле якіх журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плануюць прыраўняць да ўдзельнікаў гэтых акцый. Пра гэта паведаміў «Смартпрэс» старшыня прарэжымнага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Генадзь Давыдзька.

«Цяпер у зменах у закон аб СМІ, якія рыхтуюцца, калі мерапрыемства не дазволена па законе, то любы журналіст, які знаходзіцца там, ужо не журналіст, а проста грамадзянін, які ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Я лічу гэта правільна», – сказаў Давыдзька.

Паводле яго слоў, часта мерапрыемства праводзіцца не для самога мерапрыемства, а каб яно патрапіла ў СМІ.

«Што тут каментаваць, трэба быць лаяльнымі, трэба быць законапаслухмянымі», – лічыць Генадзь Давыдзька.

Ён падкрэсліў, што «цяпер шмат адыёзных сродкаў масавай камунікацыі, якія працуюць у Інтэрнэце, у якіх мільённыя наведванні, дзе ўвесь час ідзе бесперапынны штосутачны мітынг супраць дзейснага прэзідэнта, улады».

вс