Беларуская Служба

Забарона на феерверкі ў Кракаве абскарджана

15.12.2025 13:10
Малапольскі ваявода перадаў рашэнне гарадской рады ў Ваяводскі адміністрацыйны суд.
.
.nidan/pixabay.com/CC0

Гэтыя правілы парушаюць эканамічную свабоду і іх цяжка выконваць, растлумачыў сваё рашэнне ваявода Кшыштаф Кленчар:

- Нараджаецца пытанне, ці і хто будзе бегчы за дзецьмі, якія на вуліцы будуць запальваць бенгальскія агні, ці страляць петарды з балконаў сваіх кватэр. Калі ніхто не будзе гэтага рабіць... А мы ствараем закон, выканання якога немагчыма дабіцца. Нішто так моцна не псуе людзей, чым законы, якія нельга прымусіць выконваць.
У лістападзе гарадская рада прагаласавала за ўстанаўленне гадавой забароны на выкарыстанне петард і феерверкаў. За выкананнем забароны будзе сачыць муніцыпальная паліцыя.

Правілы былі прынятыя ў адказ на вынікі апытання сярод жыхароў. 75 працэнтаў з дзесяці тысяч апытаных падтрымалі забарону.

ав