Беларуская Служба

Праваабаронцы падвялі вынікі рэпрэсій у сакавіку

04.04.2021 19:19
За месяц беларусам за выказванне палітычных поглядаў лукашэнкаўскі рэжым прысудзіў амаль 6,5 тысяч сутак арышту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: spring96.org

Праваабрончы цэнтр "Вясна" прывёў лічбы па адміністрацыйных рэпрэсіях у Беларусі за сакавік 2021 года.

Усяго зафіксавана 1 139 затрыманняў па палітычных матывах, агулам прысуджана 6 472 сутак арышту ды 120 901 рублёў штрафаў.

Мастаку Алесю Пушкіну пагражае 12 гадоў за карціну. Як паведаміла жонка мастака, Алеся не выпусцяць да суда, вінавацяць яго паводле арт.130 ч.3 КК. Гэта распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў. Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

22 палітвязні знаходзяцца за кратамі ў Беларусі больш за 9 месяцаў. Большасць з іх — без суду.

юл