Беларуская Служба

Затрыманыя ўдзельнікі флэш-мобу на праспекце Пераможцаў

08.04.2021 10:57
Жаночы маршфота: naviny.by

Затрыманыя «актыўныя ўдзельнікі флэш-мобу», арганізаванага на праспекце Пераможцаў, паведаміла вечарам 7 красавіка ГУУС Мінгарвыканкама, пішуць naviny.by.

«У сетцы інтэрнэт з'явілася інфармацыя аб флэшмобе, арганізаваным на праспекце Пераможцаў, з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі, а таксама іншай атрыбутыкі. Супрацоўнікамі міліцыі былі ўсталяваныя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага жаночага маршу», – адзначаецца ў рэлізе, перадае БелаПАН.

«Характэрна, што частка затрыманых грамадзян зʼяўляюцца членамі шматдзетнай сямʼі і пражываюць у пабудаваных з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі ў прыватным доме ў Мінскім раёне, – падкрэслівае ГУУС. – У ходзе санкцыянаванага агляду названага домаўладання выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай».

Паведамленне праілюстравана фатаграфіяй групы дзяўчат з бел-чырвонымі парасонамі і шалікамі каля спартыўна-забаўляльнага комплексу Falcon.

ав

Колькасць фігурантаў крымінальных палітычных справаў перавысіла тысячу чалавек

01.04.2021 17:46
Ад жніўня 2020 года заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці».

Заходнія санкцыі супраць беларускага рэжыму павінны быць старанна прадуманыя

06.04.2021 14:04
У Еўрасаюзе вельмі цяжка дасягнуць кансэнсусу, нават калі гаворка ідзе пра візавыя санкцыі, не кажучы ўжо аб эканамічных.