Беларуская Служба

Тэмпы будаўніцтва дарог у Беларусі за пяць гадоў упалі ў сем разоў

08.04.2021 14:35
Тым часам у суседняй Украіне адбываецца сапраўдны бум дарожнага будаўніцтва.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne/NetVideo/Shutterstock

Тэмпы будаўніцтва дарог у Беларусі за пяць гадоў упалі ў сем разоў. У 2020 годзе агулам было нуль кіламетраў.

У апошнія гады расходы на адбудову і рэканструкцыю інфраструктуры (у тым ліку дарогі) ішлі пераважна праз крэдыты міжнародных арганізацый тыпу ЕІБ і МБРР. У беларускім бюджэце каторы год хранічны дэфіцыт рэсурсаў – хапае толькі на выплату заробкаў бюджэтнікам і самыя базавыя патрэбы ў дзяржсектары.

У 2020 г. пасля выбараў еўрапейскія фінансавыя інстытуцыі прыпынілі супрацу з беларускімі ўладамі. Напрыклад, Еўрапейскі інвестыцыйны банк прыпыніў фінасаванне рамонту аўтадарогі М7 Мінск – Ашмяны – мяжа Літвы.

Тым часам у суседняй Украіне адбываецца сапраўдны бум дарожнага будаўніцтва. Летась краіна імпартавала 860,2 тыс. тон дарожнага бітуму, што ў два разы больш, чым у 2019-ым.

Іранічна, што галоўнымі экспарцёрамі бітуму ва Украіну з’яўляюцца беларусы, якія не могуць знайсці грошы на новыя якасныя дарогі.

нг