Беларуская Служба

Гродзенскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд Вітольду Ашурку

08.04.2021 18:16
У апеляцыі яму было адмоўлена.
Аўдыё
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Rikesh Attadip/Shutterstock.com

8-га красавіка разглядалася апеляцыя лідскага актывіста Вітольда Ашурка, асуджанага на 5 гадоў за арганізацыю беспарадкаў і гвалце над міліцыянерамі. Прысуд пакінулі без зменаў.

Дэталі прысуду Ашурку сталі вядомыя толькі ў абласным судзе, паколькі яго справу ў Лідзе разглядалі ў закрытым рэжыме.

Яго судзілі за падзеі 9 жніўня калі людзі прыйшлі да райвыканкаму з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі.
Ашурка абвінавацілі, што ён таксама выкрыкваў лозунгі, а таксама ў тым, што ўдарыў міліцыянера ў жывот.

Ашурак сваёй віны на судзе не прызнаў. На разгляд апеляцыі яго таксама не даставілі ў суд.

У апеляцыі яму было адмоўлена.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ