Беларуская Служба

За бел-чырвона-белы сцяжок у машыне – 3480 рублёў штрафу

10.04.2021 15:03
Наяўнасць бела-чырвона-белага сцяжка ў машыне цяпер кваліфікуецца, як парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlbert Jerzy Wiażbicki/radyjo.net

Гродзенскага актывіста Міколу Лемяноўскага асудзілі за тое, што ў яго машыне быў бел-чырвона-белы сцяжок.

Наяўнасць бела-чырвона-белага сцяжка ў машыне цяпер кваліфікуецца, як парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

А сума штрафу папросту ўражвае – 120 базавых велічынь на сёння – 3480 рублёў.

На Лемяноўскага склалі пратакол і трымалі ў РАУС амаль суткі. Там жа ў РАУС адбыўся і суд над ім праз скайп.

Судзілі Лемяноўскага паводле новай рэдакцыі адміністрацыйнага кодэксу па артыкуле 24.23.

Алесь Завіноўскі