Згодна з дадзенымі Беларусага статыстычнага камітэту па стане на 1 студзеня 2020 года Беларусі пражывала 9 мільёнаў 410 тысяч чалавек. У студзені 2021 году – беларусаў засталося толькі 9 мільёнаў 349 тысяч. Такім чынам, за 2020 год Беларусь афіцыйна страціла 60 тысяч чалавек - гэта ўсё насельніцтва Жодзіна.
Для параўнання, у папярэднія тры года насельніцтва Беларусі скарачалася ў тры разы марудней - прыкладна на 20 тысяч у год.
Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі скарацілася насельніцтва Мінска, адразу больш, чым на 10 тысяч чалавек.
За кошт чаго адбылося такое скарачэнне дакладна невядома. Пры гэтым дагэтуль не апублікаваныя рэальныя дадзеныя па смяротнасці за 2020 год.
юл