За распаўсюд матэрыялу тэлеграм-каналу, які прызнаны экстрэмісцкім на 725 рублёў аштрафаваны галоўны рэдактар гродзенскага парталу NewGrodno Ігар Бублікаў.
Ігар Бублікаў цалкам віны не абвяргаў, казаў, што сапраўды матэрыял быў у яго на сайце, але калі ўлады ўнеслі яго ў спіс забароненых, то ўсё выдаляў са свайго парталу.
Атрымалася, са слоў Бублікава, што адзін матэрыял ён папросту выпадкова не заўважыў, маўляў, зрабіў гэта не спецыяльна.
Прыводзячы аргументы ў сваё апраўданне рэдактар звярнуў увагу на тое, што на дзяржаўным Youtube-канале БелТА дагэтуль засталіся матэрыялы з гэтага тэлеграм-каналу.
«Я думаю, што гэта, што я гаварыў ім, і дапамагло мне: далі ні 50, ні 100 базавых, а меншы штраф».
Паводле рашэнне суда, сістэмны блок камп'ютара, які ў Бублікава забралі падчас ператрусу, суд канфіскаваў.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ