Беларуская Служба

Звыш 1100 беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў краінах ЕС летась

12.04.2021 16:05
Часцей за ўсё беларусы звярталіся па абарону ў Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/steinchen/CC0 creative commons

Па дадзеных за 2020 год, у першы раз па міжнародную абарону ў краінах Еўрасаюзу звярнуліся 1165 грамадзян Беларусі, прыводзіць Свабода статыстыку Eurostat.

Топ-10 краінаў, у якіх беларусы папрасілі аб наданні статусу ўцекача за мінулы год:

  • Польшча – 385 чалавек,
  • Нямеччына – 140,
  • Францыя –100,
  • Нідэрланды – 85,
  • Швецыя – 85,
  • Літва – 80,
  • Чэхія – 60,
  • Бельгія – 55,
  • Латвія – 45,
  • Іспанія – 40

Таксама грамадзяне Беларусі падавалі заявы на атрыманне статусу ўцекача ў Італіі, Даніі, Аўстрыі, Ірландыі, Люксембургу і Фінляндыі.

Сярод тых, хто звяртаўся па міжнародную абарону ў мінулым годзе, большасць складаюць мужчыны – 745 чалавек. Практычна палова ўцекачоў – маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў (510 чалавек).

нг