Беларуская Служба

Сілавікі выламалі дзверы і выбілі шкло на балконе ў мінскай сям'і

13.04.2021 13:18
З чым звязаныя ператрус і затрыманне жыхароў сталіцы, на дадзены момант праваабаронцы высвятляюць.
Сілавікі выламалі дзверы і выбілі шкло на балконе ў мінскай сям'іфота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

13 красавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам да мінскай сямʼі Пятра і Маргарыты Пажытных. Каб трапіць у кватэру, яны выбілі шкло на балконе і выламалі дзверы. Сямейную пару затрымалі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

З чым звязаныя ператрус і затрыманне жыхароў сталіцы, на дадзены момант праваабаронцы высвятляюць.

вс