Беларуская Служба

Кастусёў затрыманы як абвінавачаны па крымінальнай справе

13.04.2021 14:05
Рыгора Кастусёва затрымалі ўчора ў Шклове, дзе ён жыве. 
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўscreen/YouTube

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы ў якасці падазраванага па артыкуле 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў зяць палітыка Дзмітрый Антончык.

У самога Антончыка дома ў Шклове прайшоў вобшук: забралі страйкбольны аўтамат, сістэмны дыск, а таксама некаторую літаратуру. Сам Антончык не затрыманы.

вс