Беларуская Служба

Працягваецца пераслед працоўных-удзельнікаў стачкі на «Нафтане»

14.04.2021 11:11
Падставай стаў відэаролік з заклікам галасаваць на платформе «Голас».
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Наваполацку працягваюцца суды над удзельнікамі страйку на заводзе «Нафатан». Гэтым разам атрымаў 20 сутак арышту працоўны Аляксандр Кухаронак. Падставай для адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 24.23 КаАП стаў відэаролік, які знялі ўдзельнікі страйку ў падтрымку галасавання на платформе «Голас». Відэа было выкладзена ў інтэрнэт 20 сакавіка. Адразу ж пасля яго размяшчэння на ўдзельнікаў стачкі пачалося паляванне. Ужо некалькі чалавек былі затрыманыя і асуджаныя.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск