Беларуская Служба

Настаўніцу пакаралі «хіміяй» і штрафам за рэпосты пра міліцыянтаў

14.04.2021 16:29
Начальнік Драгічынскага РАУС Юрый Котыш, які нібыта таксама пацярпеў ад дзеянняў настаўніцы, хадайнічаў зрабіць пасяджэнне закрытым, бо «могуць быць закранутыя службовыя інтарэсы».
Алена ПуцыковічКрыніца: "Вясна"

Суд Іванаўскага раёну Берасцейшчыны прызнаў настаўніцу Алену Пуцыковіч вінаватай у паклёпе (арт. 188 КК) і пакараў яе абмежаваннем волі на 2,5 гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе «Белсат», спасылаючыся на «Вясну».

Паводле следства, Алена Пуцыковіч з мэтай распаўсюджвання заведама ілжывых звестак, якія зневажаюць старшага оперупаўнаважанага групы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Іванаўскага раёну Аляксандра Задарожнага, 12 лістапада 2020 года ў тэлеграм-чаце «Іванава для жыцця» размясціла рэпост аб тым, што ён «здымаў на камеру жанчын з белымі і чырвонымі балонікамі і кветкамі, а потым ілжэсведчыў у судзе супраць іх».

Начальнік Драгічынскага РАУС Юрый Котыш, які нібыта таксама пацярпеў ад дзеянняў настаўніцы, хадайнічаў зрабіць пасяджэнне закрытым, бо «могуць быць закранутыя службовыя інтарэсы».

Суд таксама задаволіў матэрыяльныя патрабаванні двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, 1500 рублёў кожнаму.

эж