Беларуская Служба

Анджэй Пачобут правядзе 48-годдзе ў турме ў Мінску

16.04.2021 12:02
Актывіст СПБ, журналіст быў затрыманы 25 сакавіка. 
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Польскі грамадскі актывіст з Гродна. Ён знаходзіцца там больш за тры тыдні. Разам з ім – у сувязі з крымінальнай справай супраць лідараў Саюза палякаў Беларусі – трое актывістаў польскай меншасці.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання «Валадарка» ў Мінску. Да гэтага часу ён не змог сустрэцца са сваёй жонкай. Сваякі перадаюць яму праз турэмную службу пасылкі з ежай і прадметамі першай неабходнасці.

Рэдактар газеты «Наша ніва» Андрэй Дынько сказаў Польскаму радыё, што ніколі не чуў у заявах затрыманых прадстаўнікоў польскай меншасці словаў, якія маглі б разглядацца як распальванне нацыянальнай варажнечы, у чым іх абвінавачваюць:

-Як беларускаму інтэлектуалу, мне вельмі шкада, што нешта падобнае адбываецца ў нашай краіне. Анджэй Пачобут – выдатны журналіст і культурны актывіст.

Некалькі дзён таму сайт znadniemna.pl заклікаў чытачоў дасылаць карткі і лісты арыштаваным актывістам польскай нацыянальнай меншасці. «Адпраўляючы паштоўку з днём нараджэння Анджэю, не забывайце пра нашых суайчыннікаў, якія былі несправядліва зняволены», – напісала рэдакцыя.

ав