Беларуская Служба

Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца змусіць Захад да дыялогу

17.04.2021 07:52
Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з пасламі Германіі і Францыі.  
Minister Spraw Zagranicznych Białorusi
Minister Spraw Zagranicznych BiałorusiBelarus MFA/Twitter

Бакі па-рознаму расказалі пра гэтую сустрэчу.

Так Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што бакі прадметна пацвердзілі захаванне падыходаў і прынцыпаў, на якіх Беларусь гатова выбудоўваць узаемадзеянне з заходнімі партнёрамі. Таксама падчас размовы была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі, працягу рабочых кантактаў і падтрымцы дыялогу.

Французская ды нямецкая амбасады па выніках сустрэчы апублікавалі нуступны камунікат.

"Амбасадары выказалі занепакоенасць урадаў сваіх дзяржаў з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі пра пазіцыю ЕЗ што да немагчымасці нармалізацыі адносін да таго часу, пакуль не будзе пакладзены канец сілавым дзеянням, накіраваных супраць мірных дэманстрантаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялог і, як вынік, праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары".

юл