Беларуская Служба

Анжаліка Борыс у СІЗА вучыць польскай мове

17.04.2021 12:04
Пра гэта расказала актывістка Тацяна Гацура-Яворская, якая сядзела разам са старшынёй СПБ у адной камеры.
Анжэліка БорысZPB

-Анжаліка Борыс – чалавек, які ўсё прымае з удзячнасцю. Турма – ну значыць буду сядзець, дрэнны абед – ну значыць прапусцім, гучна ці ціха тэлевізар – няважна. Ёй ніхто і нічога не перашкаджаюць, яна нікому не прыносіць найменшых нязручнасцяў. Заўсёды ўсміхаецца, заўсёды ў добрым настроі. Вучыць жадаючых польскаму – «вечарова порцыя гувна на бт» (прабачце, гэта недакладна, я прапускала ўрокі). На самай справе, яна, праўда, вучыць польскаму, пачынаючы з алфавіту. Калі я выходзіла, яны пераходзілі да пабудовы фраз, назапасіўшы слоўнікавы запас, – напісала ў Фэйсбуку Тацяна Гацура-Яворская.

Таксама ў камеры сядзелі Марфа Рабкова, Юлія Слуцкая, Тоня Канавалава, студэнтка Маша. Пра іх Тацяна Гацура-Яворская таксама напісала ў Фэйсбуку.

ав