Беларуская Служба

20 красавіка на паседжанні Еўранэсту Беларусь прадставіць дэлегацыя пад старшынствам Ціханоўскай

19.04.2021 16:06
Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.
Еўранэстhttps://pl.wikipedia.org/wiki/EuroNest

20 красавіка адбудзецца паседжанне Еўранэсту, дзе Беларусь прадставіць дэлегацыя пад старшынствам Святланы Ціханоўскай, - паведамляецца ў ТК Ціханоўскай. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, аргкамітэту партыі «Разам», Партыі БНФ, АГП, «Руху за Свабоду» і іншых.

Еўранэст гэта міжпарламенцкая ўстанова, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Створана з мэтай спрыяння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства.

Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.

яс