Беларуская Служба

Усё больш беларусаў хацелі б бачыць БчБ сцяг і герб Пагоня дзяржаўнымі

22.04.2021 09:38
Гэтак вынікае з апытання праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарradyjo.net/Albert Jerzy Wierzbicki

Мяняецца стаўленне беларусаў да бела-чырвона-белага і чырвона-зялёнага сцягоў, – гэтак вынікае з апытання праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Вынікі прадстаўляе дырэктар Інстытута Пётр Рудкоўскі.

- Паводле вынікаў сацыялагічных даследаванняў у маі 2020 года супастаўляючы са студзенем 2021 года, падтрымка для бела-чырвона-белага сцяга ў якасці патэнцыйна дзяржаўнага і герба Пагоні: май 2020 года – 23%, студзень 2021 года – 32%. Апытанне праводзілася праз інтэрнэт сярод гарадскіх жыхароў. Што тычыцца чырвона-зялёнага сцяга і гербу «усход сонца», то бок нэасавецкія сімвалы, цяпер афіцыйныя, падтрымка ў якасці дзяржаўных: май 2020 года – 66%, у студзені 2021 года – 41%.

Змянілася таксама стаўленне беларусаў да сябе як да аддзельнай нацыі.
«Ці лічыце, што беларусы гэта асобны народ з уласнай гісторыяй і культурай, ці гэта частка трыадзінай славянскай нацыі?».

У маі 2020 дамінавала пазіцыя другая, што беларусы гэта частка трыадзінай славянскай нацыі 55% супраць 41% беларусаў, якія лічылі, што гэта цалкам асобны народ з уласнай культурай і гісторыяй. У студзені 2021 года адпаведна 48% і 47%, то бок зраўняліся пазіцыі наконт асобнасці беларускага народа.

яс