Беларуская Служба

У МЗС распавялі, кім будуць лічыць пасла ЗША ў Беларусі, калі яна застанецца ў Літве

22.04.2021 13:02
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз распавёў, што чуў пра перамовы Літвы і ЗША аб часовым знаходжанні пасла ЗША ў Беларусі ў Вільні.
Flaga Litwy
Flaga Litwypixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Раней стала вядома, што Вашынгтон накіраваў запыт на часовую акрэдытацыю пасла ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у Літве. Гэта стала неабходна, так як беларускі МЗС не выдае ёй візу. Ды і ў самім Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што паляпшэнне адносін з уладамі Беларусі магчыма толькі ў выпадку спынення рэпрэсій у Рэспубліцы, піша Тэлеграф.

Гэтую інфармацыю пракаментавалі ў МЗС Беларусі.

«Мы, шчыра кажучы, на гэты конт не маем ніякай афіцыйнай інфармацыі, а заявы розных літоўскіх асоб у апошні час настолькі шматлікія і супярэчлівыя, што абапірацца на іх неяк несур'ёзна. Будзе больш яснасці – можна будзе казаць больш прадметна», – удакладніў Анатоль Глаз.

«Аднак акадэмічна, прафесійна нам не зусім зразумела нават, пра што можа ісці гаворка, пра якую акрэдытацыю? Чыста гіпатэтычна, калі гэта акрэдытацыя Пасла ў МЗС Літвы, то значыць у Літве будзе два амбасадара ЗША, якія будуць прадстаўляць там амерыканскія інтарэсы. Цалкам відавочна, што пасол, які знаходзіцца ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець», – паведамілі ў МЗС Беларусі.

ав