Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама – да прымусовага лячэння: Пашкевіч мае псіхалагічныя асаблівасці, паведамляе Вясна.
Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым, што 28 верасня ён размясціў на спартовым сайце «Трыбуна» каментар, у якім змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым. У каментары прысутнічалі словы «трэба забіць..»..
Паведамленне было выяўленае падчас маніторынгу спецыяльным аддзелам на наступны дзень.
ав