Саюзная тэматыка будзе адной з прыярытэтных падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву – паведамляе яго прэс-служба. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць сумеснае рэагаванне на актуальныя вынікі і пагрозы, абмяняюцца меркаваннямі па тэматыцы міжнароднай павесткі дня і сітуацыі ў рэгіёне.
Журналіст тэлеканала «Белсат» Ігар Ілляш у інтэрв'ю Польскаму радыё ацаніў, што сярод тэм, якія цікавяць афіцыйны Мінск у перамовах з Масквой, – пытанне далейшых крэдытаў Беларусі і захавання ўплыву Расіі ў гэтай краіне ў выпадку ўмацавання апазіцыйнага руху:
-Будуць абмяркоўвацца фінансавыя пытанні, інтэграцыя і канстытуцыйная рэформа ў Беларусі. Галоўная мэта Уладзіміра Пуціна – забяспечыць захаванне інтарэсаў Расіі ў Беларусі.
Журналіст не выключае, што можа быць узнята пытанне расійскай ваеннай базы.
ав