21 красавіка каля 8 раніцы дадому да работнікаў светлагорскай медыякампаніі «Ранак» Уладзіміру Папову і Андрэю Ліпскаму прыйшлі дадому з ператрусамі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Прыкладна ў гэты ж час супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў офіс медыякампаніі. Па выніках ператрусаў забраная кампутарная тэхніка, паведамляе БАЖ.
Дзеянні праводзіліся ў межах крымінальнай справы, якая была заведзеная раней. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі.
Неўзабаве пасля таго, як у жніўні журналісты выказалі сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне, а таксама асвятлялі пратэстную актыўнасць у Светлагорску, у верасні 2020-га ў рэдакцыю прыйшлі супрацоўнікі ДФР, канфіскавалі дакументы і пачалі праверку.
Заснавальнік кампаніі Ігар Кашлікаў з меркаванняў бяспекі змушаны быў пакінуць Беларусь. Па выніках праверкі, якая працягвалася паўгода, была заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб няплаце падаткаў. У дадзены момант кампанія аспрэчвае вынікі праверкі ва ўстаноўленым законам парадку.
Зараз медыякампанія «Ранак» працуе ў звычайным рэжыме.
ав