Беларуская Служба

Архіў не знайшоў ніводнага фота ці відэа, дзе б людзі з БЧБ-сцягамі кагосці забівалі

24.04.2021 07:58
«Уласна, такіх фота і кінадакументаў я і не сустракаў раней, нягледзячы на мусіраванне лукашэнкаўскай прапагандай дадзенай тэмы ўжо два дзесяцігоддзі».
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў не знайшоў ніводнага фота ці відэа з часоў вайны, дзе б людзі з БЧБ-сцягамі ці гербам «Пагоня» забівалі, канваіравалі ці катавалі кагосьці.


З запытам даць такія фотадоказы ў архіў звярнуўся ваенны эксперт Ягор Лебядок. Ён аплаціў адпаведную паслугу і атрымаў такі адказ: «У фондах архіва па тэме, якая Вас цікавіць, фота і кінадакументаў не выяўлена».

«Уласна, такіх фота і кінадакументаў я і не сустракаў раней, нягледзячы на мусіраванне лукашэнкаўскай прапагандай дадзенай тэмы ўжо два дзесяцігоддзі», – напісаў Лебядок.

вс