Беларуская Служба

Віцябляне прапануюць назваць новыя вуліцы ў гонар мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў

24.04.2021 12:04
Аднак мясцовыя чыноўнікі прыдумалі свае «савецкія» назвы.
Начны Віцебск фота: belarus.by


Петыцыя супраць савецкіх назваў вуліц у Віцебску ў новым мікрараёне Чаромушкі з'явілася ў інтэрнэце. Мясцовыя чыноўнікі прыдумалі назвы для вуліц: Газеты «Віцьбічы», Валянціна Міхельсона і Рыгора Багамазава.

Аднак аўтары петыцыі прапануюць назваць новыя вуліцы ў гонар мастакоў, пісьменнікаў, паэтаў – тых, хто непасрэдна звязаны з Віцебскам. Прапануюцца назвы вуліц у гонар Казіміра Малевіча, Васіля Быкава, Міхася Лынькова, Жарэса Алфёрава, Аляксея Сапунова.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск