Беларуская Служба

Сардэчны» пераслед жыхароў Новай Баравой

24.04.2021 16:11
Служкі рэжыму засудзілі восем жыхароў мікрараёну на 77 «сутак» арышту ды 200 базавых штрафаў.
Затрыманні жыхароў у пасёлку Новая Бараваяspring96.org

21-23 красавіка ў «пратэставым» пасёлку Новая Баравая прайшлі затрыманні жыхароў у іх уласных кватэрах.

На іх склалі пратаколы за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве або пікетаванні». На судзе стала вядомая прычына «хапуна» — сардэчкі на вокнах. Менавіта такая фармуліроўка гучала нават і ў пастановах на агляды.

Жыхароў Новай Баравой асудзілі на 5800 рублёў штрафаў і 77 сутак за сэрцайкі на вокнах

Вынікі судзілішчаў: За 10, 6, 7 і 5 сэрцайкаў - па 10 сутак, за 3 і 11 сэрцайкаў - па 100 базавых (2900 рублёў), 5 чырвоных сэрцайкаў і 2 белых ліста А4 - 7 сутак. Яшчэ адзін затрыманы атрымаў 30 сутак за вывешаны БЧБ-сцяг на Дзень Волі.

юл