Беларуская Служба

Чаму Лукашэнка пераследуе палякаў у Беларусі?

24.04.2021 22:07
Лукашэнку патрэбны вораг, на якога можна ўскласці адказнасць за ўсё што заўгодна.
Andżelika Borys
Andżelika BorysFot.: Związek Polaków na Białorusi

Палякі ў Беларусі сталі закладнікамі ўзурпатара, які змагаецца за выжыванне – піша ў тыднёвіку Polіtyka Енджэй Вінецкі.

Чаму Лукашэнка пераследуе палякаў у Беларусі? Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка мяркуе, што хутчэй за ўсё не па нацыянальнай прыкмеце, а проста таму, што яны актыўныя грамадзяне, якія выступаюць супраць яго. Анжаліка Борыс у першыя дні жнівеньскіх пратэстаў выходзіла на цэнтральную плошчу, кажа Вячорка. Акрамя гэтага, Лукашэнку патрэбны вораг звонку, на якога можна ўскласці адказнасць за ўсё што заўгодна.

Вячорка кажа, што Польшча, якая зразумела, што падтрымлівае польскую меншасць, дасканала падыходзіць на ролю ворага: Польшчы не любіць саюзніцкая Расія, недаверліва глядзіць на яе лукашэнкаўская наменклатура.

Не падабаюцца таксама Белсат, праграма Кастуся Каліноўскага, ТК Нехта, якія працуюць на тэрыторыі польскай дзяржавы.
Паводле апошняга перапісу, у Беларусі, у 9,5- мільённай краіне, 287 тыс. гэта палякі. Рэжым лічыць іх пятай калонай. І не выпадкова на ваенных вучэннях з Расіяй разыгрываецца сцэнар вяртання Гродзеншчыны, акупаванай варожай краінай.

Але з польскім паходжаннем таксама можна дайсці ў Беларусі на высокія пасады, так як Аляксандр Сонгін. У сакавіку ён стаў новаабраным старшынём рэжымнага «Саюзу палякаў у Беларусі», які таксама з'яўляецца парламентарыем, а раней адказваў за асвету ў Гродзенскай вобласці.

Аднак, палякі, якія робяць карʼеру, павінны старацца ўдвая, бо ім кожны дзень прыходзіцца даказваць, што яны – грамадзяне «са знакам якасці», як мінімум, па лаяльнасці да рэжыму.
яс