Беларуская Служба

Беларусам нагадваюць пра чарнобыльскую трагедыю

25.04.2021 07:21
Сітуацыйна-аналітычны цэнтр пры BYPOL абвясціў акцыю памяці ў 35-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

У панядзелак, 26 красавіка, будзе роўна 35 гадоў з моманту адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва - выбуху на ЧАЭС.

У гэты дзень САЦ BYPOL прапануе запаліць свечкі ў памяць аб трагедыі каля храмаў у гарадах Беларусі. 

У Мінску ўсіх неабыякавых заклікаюць выбудаваць ланцуг з свечак і лампад на вуліцы Леніна на прамежку ад Плошчы Незалежнасці да Нямігі, таксама прынесці іх да касцёлу Святой Марыі або сабору Святога Духа каля метро Няміга.

Ініцыятыва прапануе стварыць новую традыцыю нядзельных прагулак. Для гэтага не трэба пазначаць сябе сімволікай або атрыбутыкай, прыхільнікі перамен і так пазнаюць адзін аднаго па вачах і ўсмешках, пішуць аўтары ініцыятывы. 

юл