Незалежны беларускі аналітык Сяргей Чалы падчас свайго рэгулярнага стрыму высмеяў контрсанкцыі, якія рэжым Лукашэнкі ўвёў на шэсць месяцаў адносна кампаній «Шкода», «Нівея» і «Лікві Молі». Згаданыя брэнды адмовіліся фінансаваць Чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку, калі б ён прайшоў у Беларусі.
Чаму санкцыі ўвялі толькі на шэсць месяцаў? Сяргей Чалы мяркуе, што для рэжыма перспектыва, большая чым паўгода, з’яўляецца туманнай.
Чэмпіянат свету па хакеі быў запланаваны на гэтае лета ў Беларусі і Латвіі. Пад ціскам міжнароднай супольнасці спартыўнае мерапрыемства забралі ў рэжыма Лукашэнкі.
вс