У Беларусі адзначаюць 35-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС. Традыцыйна ў гэты дзень у Мінску праходзіла мемарыяльнае шэсце «Чарнобыльскі шлях». Сёлета ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац:
- У мінскім кафедральным касцёле адбудзецца набажэнства за ўсіх, якія загінулі і пацярпелі ў выніку катастрофы на ЧАЭС. У Гомелі – адміністрацыйнай сталіцы вобласці, якая ў Беларусі найбольш пацярпела ў выніку катастрофы, быў адкрыты Музей Чарнобыля. Традыцыйна ў гадавіну пацярпелыя тэрыторыі наведвае Аляксандр Лукашэнка. Тым часам улады Мінска не пагадзіліса на правядзенне штогадовага шэсця „Чарнобыльскі шлях”. Пасля катастрофы на ЧАЭС забруджаныя былі 23% тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльныя страты ацэньваюцца ў 235 мільярдаў долараў.
аз