Беларуская Служба

Тэрмін утрымання пад вартай бізнесоўца Васілевіча падоўжылі

26.04.2021 14:17
З адваката Васілевіча і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіску аб невыдаванні матэрыялаў справы.
Аляксандар ВасілевічФота: "Радыё СВабода"

Надзея Зелянкова, жонка палітвязня Аляксандра Васілевіча паведаміла, што тэрмін утрымання яе мужа пад вартай працягнулі яшчэ на два месяцы, перадае «Радыё Свабода».

За кратамі ён прабудзе сама меней да 27 чэрвеня. Сутнасць абвінавачанняў да ўласніка галерэі «Ў» і рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta дагэтуль незразумелая. Аляксандар Васілевіч таксама сузаснавальнік выданняў Kyky.org і The Village Беларусь. Яго затрымалі ў жніўні ў Менску.

З адваката Васілевіча і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіску аб невыдаванні матэрыялаў справы, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэксу, які ставяць у віну бізнесоўцу, немагчыма.

У канцы жніўня стала вядома, што галоўны рэдактар онлайн-часопіса kyky.org Анастасія Гагатка, а таксама частка супрацоўнікаў гэтага выдання пакінулі Беларусь.

эж