Беларуская Служба

Расія можа імкнуцца ўзмацніць ціск на беларускі рэжым

01.05.2021 08:07
Пра гэта сведчыць прызначэнне новага пасла Расіі ў Беларусі.
.   .
Я. Лук'янаў і У. Макейфота: МЗС Беларусі

"Расія застаецца краінай, якая ўяўляе рэальную пагрозу для іншых", – мяркуе прэс-сакратар Міністра – каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.

Невялікімі крокамі Расія павялічвае свае магчымасці ўплыву і здольнасць весці варожую дзейнасць. Гэта добра бачна ў адносінах Расіі і Беларусі. Крок за крокам Крэмль рэалізуе свае мэты, звязаныя з узмацненнем кантролю над Мінскам. Змена пасла Расіі ў Мінску можа быць прыкметай узмацнення ціску, які аказваецца Расіяй на Беларусь. Прызначэнне на гэтую пасаду дасведчанага прадстаўніка расійскай наменклатуры Яўгена Лук'янава азначае ўзмацненне жорсткасці пазіцыі Крамля ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі. Пачатак місіі Лукʼянавым таксама можа азначаць узмацненне варожай да Польшчы прапаганды, якая вядзецца з Мінска. У мінулым Лукʼянаў удзельнічаў у прасоўванні крамлёўскай прапаганды, накіраванай супраць Польшчы, НАТА і ЕС, у сувязі з падзеямі падчас т.зв. Майдану ва Украіне.

10 сакавіка гэтага года Дзярждума адобрыла кандыдатуру Яўгена Лукʼянава на пасаду пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі ён зойме сваю пасаду, агрэсіўная прапаганда Мінска да Польшчы можа ўзмацніцца, – кажа прэс-сакратар Міністра – каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

- Новы пасол Расіі ў Беларусі, якога нядаўна адобрыла Дзяржаўная дума, гэта чалавек, які раней прадпрымаў супраць Польшчы агрэсіўныя крокі ў медыяпрасторы. Лук’янаў – выхадзец з асяроддзя крамлёўскіх элітаў, што, паводле нашага меркавання, азначае далейшае ўзмацненне ціску з боку Расіі на беларускі рэжым.

Я. Лукʼянаў заменіць Дзмітрыя Мезенцава, дыпламата з памяркоўнай пазіцыяй. Былы пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, рэалізуючы палітыку Крамля, дазволіў А.Лукашэнку захаваць бачнасць незалежнасці, абмежаваўшы двухбаковыя кансультацыі неабходным мінімумам. Са зменай пасла пазіцыя Лукашэнкі можа істотна аслабнуць, бо гэта відавочны сігнал аб тым, што Крэмль сістэматычна падпарадкоўвае Лукашэнку, абмяжоўваючы любыя праявы яго незалежнасці.

Лукʼянаў – дасведчаны прадстаўнік расійскай наменклатуры. Калі гэтага патрабуе сітуацыя, агрэсіўны ў сродках масавай інфармацыі. Ён быў адным з самых актыўных расійскіх прапагандыстаў, якія вінавацілі НАТА і ЕС у фінансаванні Майдана ва Украіне альбо паказваючы Польшчу як краіну, дзе рыхтуюць «заходніх баевікоў», – нагадаў Станіслаў Жарын.

Новы пасол Расіі Яўген Лукʼянаў 30 красавіка ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

С. Жарын/нг