Беларуская Служба

Мінабароны Беларусі паведаміла пра парушэнне паветранай мяжы з боку Польшчы

30.04.2021 16:28
Польшча прызнала факт парушэння і запэўніла, што інцыдэнт быў ненаўмысны і кароткі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/PIRO4D/CC0 creative commons

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ноччу 29 красавіка ў раёне Казловічаў зафіксаванае паўторнае цягам месяца парушэньне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы. «Верталёт-парушальнік Мі-24 пакінуў краіну ў 2 гадзіны 3 хвіліны ў раёне населенага пункту Церабунь. Паветранае судна суправаджалася сродкамі супрацьпаветранай абароны», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

30 красавіка ў Міністэрства абароны выклікалі польскага вайсковага аташэ, якому «выказалі заклапочанасьць частымі выпадкамі парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі, а таксама заяўлена аб неабходнасьці разбору гэтага факту і інфармаваньня беларускага боку аб яго выніках».

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы прызнала інцыдэнт, запэўніўшы, што паветранае судна парушыла мяжу з Беларуссю ненаўмысна.

«29 красавіка ўначы пры выкананні штатных задачаў патрулявання ў рамках аперацый Узброеных сіл Польшчы ў паветранай прасторы была парушаная дзяржаўная мяжа з Беларуссю. Інцыдэнт не быў наўмысным, здарэнне было выпадковым і нядоўгім», — адзначаецца ў паведамленні камандавання ў Twitter.