Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да трох грамадзян, якія падазраюцца ў абразе памерлага міліцыянера, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МУС.
"Матэрыял аб смерці супрацоўніка магілёўскага УУС выйшаў у ведамасным друку, а пасля быў прадстаўлены ў інтэрнэце. Некаторыя карыстальнікі замест спачування і слоў падтрымкі блізкім пакінулі пад публікацыяй абразлівыя словы. Аператыўнікі <...> выявілі трох аўтараў негатыўных пастоў: 37-гадовага мінчаніна, 63-гадовую жанчыну са Смаргоні і 49-гадовага жыхара Віцебска", — гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя "далі прававую ацэнку дзеянням каментатараў і прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе за публічную абразу прадстаўніка ўлады".
нг