Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прадставіла пяць прынцыпаў бяспечнага пратэсту

01.05.2021 07:57
Першы прынцып – салідарнасць, падтрымка таго, хто побач.
Святлана ЦіханоўскаяТК Святланн Ціханоўскай

Апанентка Аляксандра Лукашэнкі на выбарах прэзідэнта Святлана Ціханоўская прадставіла асноўныя прынцыпы бяспечнага пратэсту.

Першы прынцып – салідарнасць, падтрымка таго, хто побач. Другое – праўда. Рэжым выкарыстоўвае хлусню як зброю супраць нязгодных з фальсіфікацыямі і рэпрэсіямі. Задача сумленных людзей – распаўсюджваць праўду і факты, не спрачацца з эмоцыямі і перакананнямі, а прыводзіць факты. Трэці прынцып – бяспека ўласная і тых, хто навокал. Неабходна сачыць за ананімнасцю і не пакідаць сваіх дадзеных у распараджэнні ўладаў. Чацвёртае – калі няма сілаў супрацьстаяць уладам, можна проста не садзейнічаць і не падпарадкоўвацца. І апошні, пяты прынцып – аб’яднанне. Грамадзянская супольнасць патрабуе актыўных людзей. Такія структуры ў будучай Беларусі стануць палітычнай сілаю, з якой будуць лічыцца, – мяркуе Ціханоўская.

- Вось што кожны цяпер можа зрабіць для адстойвання перамогі. Калі кожны зноўку не толькі паверыць у сябе, але і ў людзей навокал, і зробіць усё магчымае на сваім месцы, ужо ў гэтым годзе мы правядзем новыя, сумленныя выбары.

У пятніцу, 30 красавіка, працягваўся візіт Святланы Ціханоўскай у Італію. Яна сустрэлася, у прыватнасці, з мэрам Рыма ды італьянскім міністрам па еўрапейскіх справах.