Беларуская Служба

Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка галадае ўжо шосты дзень

01.05.2021 13:12
«Я не магу спакойна на гэта спакойна глядзець. Я перажываю за іх».
.
А. Краўчанка Крыніца: tribuna.com

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 па шматбор'і абвясціў 10-дзённую галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнямі, піша партал «Трыбуна»

Яго найбольш зачапіла сітуацыя з блогерам Ігарам Лосікам. «Я не магу спакойна на гэта спакойна глядзець. Я перажываю за іх», — кажа Андрэй.

1 траўня — шосты дзень галадоўкі спартсмена, які ўвосень правёў 10 дзён за кратамі.

За пяць дзён Андрэй страціў 8 кг вагі. Краўчанка выставіў на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль з чэмпіянату Еўропы — сродкі пойдуць на дапамогу Фонду спартыўнай салідарнасці і сем'ям палітвязняў.

эж