Улады вырашылі, што не занятыя ў эканоміцы грамадзяне, якіх часта называюць "дармаедамі", з 1 мая 2021 года будуць плаціць па поўных тарыфах ацяпленне і газ, перадае euroradio.
На ацяпленне і падагрэў вады для "дармаедаў" тарыф складае 107,31 рубля за Гкал. Гэта ў пяць разоў вышэй, чым для "звычайных" грамадзян.
Газазабеспячэнне абыйдзецца ў 0,5082 рубля за кубаметр пры наяўнасці лічыльніка. Тарыфы на газ у залежнасці ад тыпу жылля і наяўнасці газавай пліты можна паглядзець тут.
З студзеня 2019-га "дармаеды" аплачваюць па поўных тарыфах гарачую ваду.
эж