Беларуская Служба

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай

04.05.2021 18:42
Беларускія ўлады лічаць пададзеную скаргу злоўжываннем сваім правам.
Siedziba ONZ
Siedziba ONZOsugi/ Shutterstock

Праваабаронца настойвае, што ў 2017 годзе беларуская дзяржава парушыла яе права на ўдзел у масавым мерапрыемстве. Тады Ірыну пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь. Пастанова абскарджвалася ў вышэйшых судовых інстанцыях, але суды адмовіліся бараніць правы жанчыны. Ірына Траццякова не звярталася ў пракуратуру, бо лічыць пракурорскі нагляд у Беларусі неэфектыўным.

Па гэтай прычыне беларускія ўлады лічаць скаргу непрымальнай, бо Ірына не звярнулася ў пракуратуру і злоўжывае правам на падаванне ёй апавяшчэння ў міжнародныя органы. Тым не менш, Камітэт па правах чалавека ААН скаргу зарэгістраваў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск