Паводле дадзеных сайта worldpopulationreview.com, у 2021 годзе Беларусь стане краінай з самым высокім узроўнем спажывання алкаголю на душу насельніцтва на планеце. Сорамна за такое лідарства. Каманда кампаніі «Здаровы лад жыцця» (ЗОЖ) верыць у тое, што беларусы настолькі магутныя, што могуць і павінны ўзначальваць іншыя рэйтынгі, чым можна будзе ганарыцца.
Зборная ЗОЖ запускае флэшмоб за тое, каб адмовіцца ад шкодных звычак – алкаголю і цыгарэтаў. У акцыю падключылася вядомая оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
- Мільярд долараў у год ад акцызу на цыгарэты і алкаголь атрымлівае бюджэт Беларусі. Кожны год ад хвароб, звязаных з курэннем, памірае 15,5 тыс. чалавек,а ад алкаголю – яшчэ 20 тыс. Камусьці выгадна, каб беларусы пілі і курылі, а нам – не. Таму, сябры, далучайцеся да нашага чэленджу! Не п’ем і не курым да перамогі!
Напрыклад, можна спяваць, а не піць. Так, як Маргарыта Ляўчук, – прапануе Каманда «Здаровы лад жыцця».
ЗОЖ/нг